АІПІ НАН Беларусі аб'яўляе прыём

АІПІ НАН Беларусі аб'яўляе прыём


02.08.2021

1. АІПІ НАН Беларусі аб'яўляе прыём у аспірантуру і дактарантуру ў 2021 годзе.

Навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту:

аспірантура:

спецыяльнасць 05.13.12- "Сістэмы аўтаматызацыі праектавання" - 1 месца (навучанне ў форме суіскальніцтва)

дактарантура:

спецыяльнасць 05.13.01- "Сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі" - 1 месца (дзённая форма навучання);

спецыяльнасць 05.13.12- "Сістэмы аўтаматызацыі праектавання" - 1 месца (дзённая форма навучання)

2. Навучанне на платнай аснове - колькасць месцаў не абмежавана. На перыяд уступных экзаменаў і на час вучобы інтэрнат не прадастаўляецца.

Прыём дакументаў з 1 жніўня па 30 верасня 2021 года.

Прыём ўступнага іспыту (у аспірантуру) з 5 па 8 кастрычніка 2021 года.

Кантактная асоба: вяд. спецыяліст Сцепаненка Валянціна Архіпаўна - тэл. 358 21 83 (к. № 406, г. Мінск, вул. Сурганава, 6).

Правілы прыёму ў аспірантуру НАН Беларусі глядзіце на сайце Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі - http://ipnk.basnet.by/

Пры падачы дакументаў прад'явіць пашпарт і дыплом аб адукацыі.

Прыём у аспірантуру і навучанне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 01.12.2011 №561 (http://www.vak.org.by).


Возврат к списку


       




© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс