Рыгор Нікалаеў - адзін з пераможцаў праекта БРСМ

Рыгор Нікалаеў - адзін з пераможцаў праекта БРСМ


01.03.2021

Фінал 10-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ "100 ідэй для Беларусі" прайшоў 24 лютага ў "Прэзідэнт-гатэлі" ў Мінску. Пераможцаў у фінале вызначылі ў дзвюх узроставых групах (сярод навучэнцаў, студэнтаў і працоўнай моладзі) у 10 намінацыях. Усяго ў 10-м сезоне ў аргкамітэт конкурсу было пададзена больш за 1,2 тыс. заявак. У кастрычніку-лістападзе 2020 года адбылося 80 раённых і занальных адборачных этапаў, у снежні - шэсць абласных, мінскі гарадскі, адборачны тур НАН Беларусі.

Шэсць маладых навукоўцаў НАН Беларусі сталі пераможцамі 10-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ "100 ідэй для Беларусі".

У намінацыі "Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі" перамог Рыгор Нікалаеў з праектам "Стварэнне генератыўнай спаборнасці нейронавай сеткі для распрацоўкі інгібітараў ВІЧ-1".

1_pozdrav.png


Возврат к списку


       




© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс